Выйшаў на волю палітзняволены Раман Агнішчанка
Раман Агнішчанка быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра.
Раман Агнішчанка. Фота: сацсеткі
28 верасня 2022 года суддзя Марыя Аліферук асудзіла Агнішчанку да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу памерам 100 б. в. (3 200 рублёў).
Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, Раман цалкам адбыў тэрмін і ў першай палове сакавіка выйшаў на волю.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ