Пол Грант (Фота: з асабістага архіва Paul King Grant)

Пол Грант (Фота: з асабістага архіва Paul King Grant)

Вакзал Кінгс-Крос размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Лондана, у раёне Камдэн. Сусветную славу ён атрымаў пасля выхаду серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра — менавіта з гэтага вакзала адпраўляўся цягнік у школу вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

The Guardian піша, што Грант памёр у 3:49 раніцы па мясцовым часе, 20 сакавіка, але смерць мозга наступіла ў той дзень, калі ён страціў прытомнасць на вакзале. The Sun удакладняе, што хворага адключылі ад апарата жыццезабеспячэння 19 сакавіка.

Прычына смерці не ўдакладняецца. The Sun са спасылкай на сябра сям'і піша, што акцёр змагаўся з залежнасцю ад наркотыкаў і алкаголю.

У Гранта было прыроджанае генетычнае захворванне spondyloepiphyseal dysplasia congenita (разнавіднасць карлікавасці). Яго рост складаў 132 см.

Акцёр сыграў аднаго з эвокаў (раса маленькіх двухногіх істот) у фільме «Зорныя войны: Эпізод 6. Вяртанне джэдая» (1983) і гобліна ў фільме «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001).

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
28
Абуральна
0