ДТЗ здарылася прыкладна каля 07:15 — 07:20. У ім удзельнічалі тры аўтамабілі — «Хонда», «Фіят» і «Жыгулі». Адну з машын, якая фактычна развалілася на часткі, прыйдзецца эвакуяваць пры дапамозе пад'ёмнага крана. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Фіята» атрымаў пералом двух рэбраў і траўму грудной клеткі. Гэтыя траўмы характэрныя для сітуацыі, калі кіроўца быў прышпілены рэменем бяспекі.

У кіроўцы «Хонды» падазраюць чэрапна-мазгавую траўму і пашкоджанне пазваночніка. «Жыгулямі» кіраваў пажылы мужчына. Дзядуля цялесных пашкоджанняў, паводле папярэдніх звестак, не атрымаў, але знаходзіўся ў стане, падобным на шок. Яго машына пацярпела менш за ўсё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
0