Беларуская топ-чыноўніца Наталля Качанава «засвяцілася» са сваім айфонам

Беларуская топ-чыноўніца Наталля Качанава «засвяцілася» са сваім айфонам

Такое ўказанне чыноўнікі атрымалі на семінары, які прайшоў у пачатку сакавіка ў Падмаскоўі. Пра гэта газеце «Камерсант» расказалі некалькі крыніц, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

Па словах суразмоўцаў газеты, патрабаванне звязана з меркаваннямі бяспекі. У адміністрацыі Пуціна лічаць, што смартфоны ад Apple ў большай ступені схільныя да ўзлому і шпіянажу з боку заходніх спецыялістаў.

Адна з крыніц заявіла, што чыноўнікам параілі памяняць iPhone на мадэлі з аперацыйнымі сістэмамі Android, яе кітайскімі аналагамі або расійскай «Аўрорай».

У Беларусі такіх рэкамендацый пакуль, відаць, няма. Беларускіх чыноўнікаў і дэпутатаў можна пабачыць і з айфонамі, і з эксклюзіўнымі Apple Watch

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0