Праца над першым нумарам вялася паўтара года. Сябры яго каманды воляй лёсу раскіданы па ўсім свеце. Але яны здолелі рэалізаваць задуманае. Самі выступілі ў якасці аўтараў і ілюстратараў.

З матэрыялаў першага нумара можна даведацца пра ўраджэнца Беларусі, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гадоў Уладзіслава Малахоўскага, якога лічаць стваральнікам прататыпа фотаапарата «Кодак».

У іншым артыкуле ў даступнай форме распавядаецца гісторыя такога вынаходніцтва, як электронна-прамянёвая трубка, дзякуючы якому з'явілася тэлебачанне.

Чытачы таксама даведаюцца, пры якіх фізічных умовах магчыма змясціць лімузін у гаражы для «Фальксвагена-жука» і пазнаёмяцца з такім новым спосабам здабывання электраэнергіі, як гравітацыйная батарэя. Дарэчы, аўтар прапаноўвае рашыць некалькі задач для замацавання ведаў.

Знайшлося месца ў часопісе і для разваг аб праблемах сучаснай аптэкарскай вытворчасці і раскрыцця візуальных падманаў старажытнагрэцкіх архітэктараў.

Нечаканым для зместу навукова-папулярнага часопіса падаецца раздзел «Мастацтва». Аднак не трэба спяшацца з высновамі. Сродкамі мастацтва можна ілюстраваць гучанне часу. Што і даказвае мастачка Алена Махнач.

Чаму такая дзіўная назва часопіса? Бо вядома, што любое навуковае адкрыццё пачынаецца з памылкі.

Каманда запрашае ахвотных пісаць пра навуку і стаць часткай супольнасці часопіса. Таксама вітаецца ўдзел мастакоў для ілюстравання артыкулаў.

Чытайце яшчэ:

Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times 

Дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» вярнуўся да чытачоў

Клас
71
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0