У гэтым годзе разводдзе пачалося ў студзені. З-за дажджоў і раставання снегу падняўся ўзровень грунтавых вод, практычна ўсе рэкі Палесся выйшлі на пойму. Напрыклад, у Пінску галоўная водная артэрыя — Піна выйшла на набярэжную і падступіла да новабудоўлі ў новым мікрараёне горада.

Незвычайную карціну гэтымі днямі могуць назіраць аўтамабілісты ўздоўж трасы М-10. Ад моста праз раку Ясельда да самага лесу, калі ехаць у бок Лунінца, дзясяткі гектараў зямлі сышлі пад ваду.

Часовы вадаём аблюбавалі лебедзі і качкі. Іх тут не менш за сотню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?