Аляксей і Юлія Навальныя. Палітык асуджаны на 9 год калоніі. Фота: інстаграм Юліі Навальнай

Аляксей і Юлія Навальныя. Палітык асуджаны на 9 год калоніі. Фота: інстаграм Юліі Навальнай

Юлія Навальная, жонка палітыка Аляксея Навальнага, — член рады дырэктараў Міжнароднага фонду барацьбы з карупцыяй. Але палітычных амбіцый у яе няма, кажа яна.

«Я не думаю, што гэта тое, у што я хачу гуляць. Вядома, я прачытала шмат артыкулаў, прысвечаных гэтаму, але ў маім разуменні, каб удзельнічаць у выбарах і стаць палітыкам, трэба захацець гэта зрабіць. Няма асаблівага сэнсу думаць пра гэта з пункту гледжання замены: мой муж трапляе ў турму, і я замяняю яго.

Я захапляюся Святланай Ціханоўскай праз тое, што яна робіць. Але, як я ўжо сказала, вы павінны хацець стаць палітыкам, каб зрабіць гэта. І я зрабіла іншы выбар: мой муж — лідар апазіцыі, ён у турме, я падтрымліваю яго і прыцягваю ўвагу да яго сітуацыі».

Навальны, па словах жонкі, большасць часу праводзіць у адзіночнай камеры без належнага доступу да медыцынскага абслугоўвання.

«У такіх умовах, калі ў вас ёсць праблемы са здароўем, яны толькі пагаршаюцца. Раніцамі ў яго праблемы з рукамі, адна з ног нямее, і ў яго праблемы са спінай. Ён увесь час у небяспецы, бо знаходзіцца ў руках людзей, якія спрабавалі яго забіць», — сказала Юлія.

Чытайце таксама:

Юлія Навальная распавяла, як «размова» Ніка і Майка дапамагла яе мужу ў берлінскай клініцы

«Навальны» стаў найлепшым дакументальным фільмам, «Усё ўсюды і адразу» атрымаў сем «Оскараў», у тым ліку за найлепшы фільм

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
18
Абуральна
0