Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
  • ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч. 1 арт. 290-1 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, яе часткай ці структурнымі падраздзяленнямі).

Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Таццяна Фалькоўская.

Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
7