Турцыя спасылаецца на пагрозу санкцый з боку ЗША — раней турэцкія ўлады атрымалі папераджальныя лісты наконт гэтага ад Мінгандлю Злучаных Штатаў. ЗША лічаць, што палёты на амерыканскіх самалётах Boeing парушаюць іх санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі. 

Згаданыя санкцыі акурат і тычацца самалётаў Boeing амерыканскай вытворчасці, якіх у «Белавія» 14.

Пра тое, што ў «чорны спіс» у Турцыі трапілі 170 самалётаў, у тым ліку і тыя, што належаць беларускаму перавозчыку «Белавія», стала вядома ў канцы студзеня. У выніку з 14 сакавіка гэтыя самалёты вымушаныя дазапраўляцца ў Сочы, што ўплывае на час і камфорт падарожжа.

Чытайце таксама:

Турцыя перастала афармляць расійскія грузы, але з беларускімі яшчэ працуе

Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне

WSJ: ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Боінгах»

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1