Паведамлялася, што Яўген Лівянт удзельнічаў у перакрыцці дарог і масавых парушэннях парадку ў 2020 годзе, а таксама распачаў спробу захопу дзяржаўнай улады, паведамляе «Народная воля».

На днях на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім Лівянт кажа, што хацеў бы адкруціць усё назад. Ён разглядаў магчымасць звярнуцца ў нядаўна створаную спецкамісію, якая разглядае пытанні вяртання беларусаў з-за мяжы.

«Адукацыя павінна быць па-за палітыкай… — кажа Лівянт у інтэрв'ю АНТ. — Мая прынцыповая памылка заключалася ў тым, што мне не хапіла ў той момант мазгоў. Калі вось гэтыя фатаграфіі 16 жніўня (гаворка ідзе пра фотаздымкі, зробленыя падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе) былі зробленыя, мне патэлефанавалі. Я знаходзіўся на мосце, калі мне патэлефанавалі, прадставіліся службай пратаколу, сказалі, што ствараецца каардынацыйная рада з бізнэсменаў і іншых людзей. Мне назвалі імёны двух вядомых бізнэсменаў, ні адзін з якіх, як потым аказалася, не ўвайшоў у Каардынацыйную раду. Я спытаў: А хто там будзе ўдзельнічаць? Мне назвалі два імені. Там быў былы мой вучань, Іван Краўцоў (цяпер ён знаходзіцца за мяжой)…

Маё галоўнае глупства, мая памылка, мая адказнасць у тым, што я прыняў удзел у тым, у чым не разбіраюся.

Мне не хацелася б казаць: вось, мяне, старога ці не вельмі разумнага настаўніка развялі. Гэта мая памылка і мне за яе адказваць. Я з сябе адказнасці не здымаю і перакладаць яе ні на каго не хачу…

Я хачу вярнуцца да сваёй працы, хачу вярнуцца да сваёй сям'і…

Мне павінна было хапіць мазгоў у першую чаргу, разважлівасці, здаровага сэнсу, каб жорстка настаяць на тым, каб ніхто з нас, не толькі я, не браў удзелу ў мітынгу ці акцыях, якія былі забароненыя, супярэчылі беларускаму закону. Я павінен быў гэта зрабіць, але я гэтага не зрабіў. За гэта не прыцягваюць да адказнасці, няма такога артыкула Крымінальнага кодэкса, але ёсць больш страшныя артыкулы. Калі казалі пра сумленне, пра ўнутраныя перажыванні, гэта для мяне вельмі цяжкая гісторыя».

Падчас сюжэту Лівянт распавядае, што хацеў звярнуцца ў камісію, якая разглядае пытанні вяртання беларусаў з-за мяжы.

«Многія з тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны, усё роўна ў месцах зняволення, у СІЗА, яны таксама хацелі б звярнуцца ў гэтую камісію з аналагічнай просьбай»»

Чытайце таксама:

Затрыманы вядомы рэпетытар Яўген Лівянт

Затрымалі і асудзілі дачку Яўгена Лівянта, яго зяця і жонку

Затрыманы саўладальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Аляксей Іваноў

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
18