У мясцовых пабліках паведамлялася пра абломкі ракеты, якія ўпалі недалёка ад цэнтра горада і пашкодзілі праезную частку.

За апошнія чацвёра сутак, заявіў губернатар Белагародскай вобласці раніцай 16 сакавіка, у выніку «актыўнасці з боку праціўніка» 58 дамоў атрымалі пашкоджанні, пацярпеў 31 прыватны аўтамабіль.

«Аднаўленчыя работы ўжо пачаліся. Трымаю сітуацыю на сваім кантролі. Усе неабходныя сродкі для аднаўлення жылых будынкаў і прыватнага транспарту ў нас ёсць», — дадаў Гладкоў.

Таксама вядома, што два вагоны цягніка пашкоджаныя на Белгарадскім вакзале ў выніку абстрэлу. Паводле папярэдніх звестак, адзін са збітых снарадаў упаў у раёне 3-га пуці. Пасля дэтанацыі на месцы ўтварылася варонка памерам 1 квадратны метр. Акрамя таго, аскепкамі пашкоджанае 21 акно ў двух вагонах аднаўленчага цягніка і абшыўка вагонаў. Таксама быў перабіты провад высакавольтнай лініі. Акрамя таго, аскепкамі іншых збітых снарадаў у горадзе было пашкоджана некалькі будынкаў і аўтамабіляў. Паводле папярэдняй інфармацыі, абстрэл праводзіўся з боку вёскі Казачая Лопань у Харкаўскай вобласці. Паводле наяўных даных, у выніку абстрэлу ніхто не пацярпеў, паведамляе Baza.

Чытайце таксама:

Расійскі Белгарад трапіў пад абстрэл

У небе над Белгарадам і Масквой з'явіліся светлавыя слупы. Падумалі пра новую зброю, але ўсё больш банальна

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2