У правым верхнім куце відэа — знак 93-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў УСУ «Халодны яр». Прэс-афіцэр брыгады Ірына Рыбакова пацвердзіла, што самалёт сапраўды быў збіты.
Расійскі бок пакуль не даваў каментароў.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў відэа, на якім можна ўбачыць выбух, чорны дым і парашут пілота, які паспеў катапультавацца. Яго далейшы лёс невядомы.