«Яны нават самастойна выразалі без узгаднення жарт з адкрывалкі канцэрта, дзе проста было слова «Расія». У выніку як мінімум 50 хвілін матэрыялу было «зам'ючана» па ўказцы мясцовых праваахоўных органаў. Адчуў сябе як дома», — напісаў Папярэчны пасля канцэрта. Ён выбачыўся перад гледачамі і прапанаваў вярнуць грошы за квіткі.

Узбекскія СМІ паведамілі, што, па словах відавочцаў, мікрафон выключалі, калі Папярэчны казаў пра расійскае ўварванне ва Украіну, Уладзіміра Пуціна і палітыку. Адзін з гледачоў сказаў, што бачыў, як з канцэрта выводзілі людзей, якія крычалі «Слава Украіне!».

Даніла Папярэчны пасля пачатку вайны з'ехаў з Расіі і выступіў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18