Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Што тычыцца мёртвых злачынцаў. Нас спрабуюць імі таксама падкалупнуць. Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё адсочваюць і баяцца…

Пытанне не ў тым, што мы хочам асудзіць нейкіх міфічных памерлых карнікаў, пачынаючы з Гітлера, як яны кажуць. Не ў гэтым рэч, а ў тым, што прысудам нашага нацыянальнага суда для аднаўлення поўнай карціны злачынстваў павінны быць апісаны злачынныя дзеянні гэтых нягоднікаў», — сказаў Андрэй Швед на сустрэчы з супрацоўнікамі МНС.

Ён таксама дадаў, што яны маюць інфармацыю пра «400 яшчэ жывых эсэсаўцаў».

«У асноўным гэта літоўцы, латышы і эстонцы. Асноўная частка з іх хаваецца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе. Зразумела, што Канада іх не выдасць. Тыя жывыя нашчадкі, якія ў Рызе і Вільні маршыруюць, — іх таксама ніхто не выдасць. Але з Аргенцінай і іншымі дзяржавамі праца вядзецца».

У красавіку мінулага года выйшла кніга генпракурора «Генацыд беларускага народа».

Чытайце таксама: Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
31
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0