Пра тое, што на месцы сеткавай кавярні «Амстэрдам» (яна працуе ва ўсіх «Каронах») на Кальварыйскай адкрыюць ужо 15-ы па ліку ў Мінску рэстаран фастфуду Burger King, пра што сведчыць і шыльда на ўваходзе ў ГЦ, і білборд аб хуткім адкрыцці на пад'ездзе да самой «Кароны».

Што тычыцца трохпавярховага бара-рэстарана «Дом» на Рэвалюцыйнай, 26, адносна тэхнічнага перапынку ў працы якога з'явілася аб'ява ў лютым, то замест яго збіраюцца адкрыць другую ў Мінску ўстанову сеткі бюджэтнай кухні «Адэса-мама». Першая такая ўстанова працуе ў ТРЦ Dana Mall.

Уладальнік рэстабара «Дом», рэстаратара Сяргея Міргарадскага, разам з жонкай і 24-гадовым сынам затрымлівалі ў жніўні 2022-га за ўдзел у пратэстах 2020 года. Магчыма, закрыццё ўстановы можа быць неяк з гэтым звязанае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6