Так, 15 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім і Смаргонскім раёнах не будзе магчымасці глядзець і слухаць:
- агульнадаступны пакет праграм;
- камерцыйнае эфірнае лічбавае ТБ;
- Маладзечанскую тэлесетку;
- МКТВ Маладзечна,
- Новае Радыё,
- Мінскую хвалю,
- Легенды ФМ.
А 22 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Лагойскім, Барысаўскім, Вілейскім, Смалявіцкім і Докшыцкім раёнах не будзе трансляцыі:
- абавязковага агульнадаступнага пакета,
- праграм камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.
Калі работы завершаць раней за пазначаны тэрмін, то праца перадатчыка будзе таксама адноўленая раней.
Пры гэтым правядзенне прафілактычных работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.





