Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Калі Аляксандр ствараў арт-аб'екты, ён кіраваўся тым, што не можа выстаўляцца ў Беларусі. 

«Падумаў, што файна было б рабіць такія арт-аб'екты, якія будуць існаваць паміж мной і чалавекам, які ў гэта гуляе. Камунікацыя сам-насам з гульцом. 

Існуе шмат канцэпцый з прыстаўкай не. Напрыклад, «Не месцы». У прасторы гарадоў ёсць месцы, якія дзейнічаюць па правілах, але не па лакальных асаблівасцях. Умоўна, для таго, каб не заблудзіць у аэрапортах, яны павінны ўсе мець аднолькавую логіку.

У гульняў павінны быць правілы, а я іх падвешваю як праблему, што мы не можам у гэта гуляць. Гульня перастае быць проста гульнёй, таму што кантэкст цісне мацней», — расказвае ён. 

Гэтыя гульні мастак прадае па цане ад 40 да 100 еўра.

Фігура-размалёўка «Ваза»

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

«Мэта гульні — скарыстацца правам выбару: афарбоўваць вазу ці не. Адсылка да ваз і балюстрад на плошчы Перамогі. Зрабіў я яе ў 2021-м.

У наборы ёсць толькі адзін колер — жоўты, маленькі пэндзлік і інструкцыя. Інструкцыя больш важная, чым сама гульня. Там апісана гісторыя перафарбоўвання ваз у жоўты колер. У інструкцыі таксама ёсць адказ гарадскіх улад на петыцыю беларусаў, у якой яны пацвярджаюць, што памыліліся, што не трэба было перафарбоўваць вазы ў жоўты колер», — расказвае Аляксандр Адамаў.

Кубікі «Персанальны манумент»

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Гэту гульню Аляксандр зрабіў у калабарацыі з мастаком Міхаілам Гуліным. 

«Гісторыя з кубікамі — гэта яго акцыя ў 2012 годзе. Міхась па горадзе насіў кубікі і рабіў з іх альтэрнатыўныя помнікі, манументы на плошчах. Удалося зрабіць шмат фатаграфій у розных месцах. На плошчы Леніна Гуліна затрымалі. Гэтую гісторыю я таксама вынес у інструкцыю.

Я на гэтую працу праз дзесяць гадоў паглядзеў, хутчэй, як на разважанні аб гарадской прасторы і прыватнай. Калі ў Міхася была ідэя яшчэ раз падвесці рысу, што горад нам не належыць, то я хацеў дакруціць развагі аб асабістай прасторы да вобласці твайго пакоя дома. Гэтую гульню кожны можа ўсталяваць у сябе дома, можна ўспомніць аб тым, ці належыць табе кватэра, у якую лёгка могуць уварвацца сілавікі. Асабістая прастора такой не з'яўляецца, як і гарадская.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Мэта гульні — сабраць свой персанальны помнік. Па сутнасці, гэта канструктар, які мае толькі чатыры элементы. Гэта вельмі мала для канструктара, правілы гульні ўжо парушаюцца. Але такая простая форма не адмаўляе таго факта, што капец якая важная скульптура стаіць у цябе на паліцы», — тлумачыць Аляксандр Адамаў.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Мазаіка Fatern-pattern

Гэта праца — мазаіка-антыстрэс. Яна расказвае пра маскіроўку, утойванне важных падзей.

«З бетону зроблена мініяцюрная плітка. Можна выкладваць рознымі ўзорамі дарожную плітку.

Першапачаткова была думка пра тое, каб гэтым расказаць пра самаспаленне на плошчы Леніна. Ад чалавека на плітцы застаецца пляма, яе потым пераварочваюць, каб схаваць гэтую гісторыю.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Калі ўспомніць, то нават у метро пасля тэракту на мармуровай падлозе таксама былі драпіны, выбоіны. Іх заляпілі мармуровай самаклейкай. Схавалі такім чынам», — расказвае мастак. 

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Лабірынт «План эвакуацыі»

«Лабірынт» — галоўная праца ў гэтай серыі.

«Яна, на жаль, не губляе сваёй актуальнасці. Гэта пра тое, як людзі выбіраюцца з Беларусі.

Першы варыянт лабірынта быў вялікі, з дрэва. Зрабіў яго ў 2021 годзе ў рэзідэнцыі для мастакоў у Харкаве. У 2022-м вырашыў пераўтварыць яго ў маленькі фармат, бо беларусы раз'ехаліся па ўсім свеце, трэба, каб зручна было вазіць з сабой. А цяпер пераўтварыў у празрысты лабірынт, які складаецца з трох пластоў. Трэба заўважыць, дзе ёсць пераходы паміж пластамі. Гульня ўскладнілася максімальна. І сам працэс выезду беларусаў з краіны стаў неверагодна складаным. У мяне атрымалася прайсці гэты новы лабірынт», — расказвае Аляксандр.

«Пішу прыгожа!»

Гэты сшытак Аляксандр зрабіў з нагоды псеўдарэферэндуму па папраўках у Канстытуцыю, які быў у лютым 2022-га. 

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

«Увесь тэкст Канстытуцыі напісаны на касой лінейцы, яго трэба абводзіць, як пропісь, — тлумачыць мастак. — Таксама яна падобная да антыстрэсу. Але ёсць і эфект навучання.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

У дзяцінстве казалі, што калі не можаш рашыць якую-небудзь задачу, то яе трэба напісаць на лістку. І тады адказ знойдзецца. У гэтым плане смешна выглядае перапісванне ўсёй Канстытуцыі ад рукі. Яшчэ ідэя тут у тым, што перапісаць яе вельмі лёгка.

Калі я апублікаваў гэтую Канстытуцыю, чамусьці было шмат пытанняў ад людзей, навошта я выкарыстоўваю дзяржаўную сімволіку».

Сшытак «Сферы ўплыву»

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

12 аркушаў падзелена на чатыры гульні.

«Крыжыкі-нулікі» ператварыліся ў развязванне канфлікту вакол спрэчных тэрыторый: выбіраеш колер і ўсталёўваеш кантрольны ўплыў над той ці іншай краінай, — тлумачыць мастак. — 

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

«Марскі бой» амаль класічны, але пляцоўкай для бою становіцца ўся тэрыторыя, пакрытая вадой. «Кропкі» ўяўляюць сабой гульню ў захоп кантынентаў. А «танкісты» ператварыліся ў баявы адстрэл варожых беспілотнікаў. Кожная гульня мае кароткае тлумачэнне, трохі ўскладнена, але механіка пакінута на зразумелым, добра вядомым узроўні. 

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Гэта гульня пра вайну, пра захват тэрыторый. Пры гэтым формы гульні ніякай, яна выглядае як сшытак, а гэта сумна. Немагчыма ў гэта гуляць, гэта гульня для алгарытмаў, а не для людзей», — расказвае Аляксандр. 

Collecting

«Ёсць гульня «Квач», дзе 16 квадрацікаў і толькі 15 іх можна рухаць. Трэба сабраць лічбы па парадку або цалкам карцінку.

Падабаецца яна мне, таму што яна адкрыла цэлую серыю, але не падабаецца, таму што я яшчэ не адчуваў неабходнасці паглыблення ў беларускі кантэкст. Тут ён адсутнічае, але ёсць антыстрэс, позірк на сябе», — кажа мастак. 

Tangramarble

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Гэту гульню Аляксандр зрабіў разам з Сяргеем Шабохіным. 

«Ён працуе з сацыяльным мармурам. Па сутнасці, з самаклейнай плёнкай, якой заклейваюць пашкоджанні ў пераходах метро ў Мінску. Адмыць мармур ад графіці цяжка, таму выкарыстоўваецца сацыяльны мармур. Праблема не вырашаецца, а замяшчаецца. Адбываецца ўтойванне.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Калі я ствараў гэтую гульню, то прыйшла ідэя зрабіць яе ў выглядзе танграма. Танграм — гэта галаваломка з сямі плоскіх фігур, якія складаюць пэўным чынам для атрымання іншай, больш складанай, фігуры.

Перакладанне, складанне гэтых элементаў і легла ў аснову гульні. Закрываем надпісы, інструкцыю для гульні, а калі метафарычна, то закрываем праблему», — расказвае мастак.

The «Dead End» puzzle

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

«Гэта галаваломкі з металу, — кажа Аляксандр. — Я проста дадаў сюды калючы дрот. Гэтыя цацкі зрабіў падчас наспявання міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Польшчы. Гульня з чалавечымі жыццямі спарадзіла такую працу. Яна аб тым, што ўвесь час шукаеш выйсця, развязкі, але ёсць перашкоды ў выглядзе гэтых калючак. У цэлым тут мала чаго ёсць ад цацкі, гульня выклікае абурэнне, нежаданне гуляць у яе. Гэта больш выставачны ўзор».

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Rotakey

«Ротакей» бярэ свой пачатак у прынцыпах гульні 70-х гадоў мінулага стагоддзя пад назвай rotadraw, якая ўяўляла сабой набор кругоў з адтулінамі, паступова малюючы якія, атрымліваецца графічная выява.

Адзін круг — гэта адна выява. Тры дыскі дыяметрам 20 сантыметраў зроблены з аргшкла. У кожным з іх ёсць спецыяльныя сімвалы — вялікія і малыя лацінскія літары, лічбы і спецзнакі.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Інструкцыі ў чатырох уроках, якія навучаюць шыфроўцы і дэшыфроўцы.

«Найграўшыся, чалавек атрымлівае неабходныя навыкі лёгкай шыфроўкі некаторых паведамленняў і, што таксама важна, пароляў, якія складана запомніць. Бо як прыемна мець на сцяне светлую абстракцыю ў рамачцы і разумець, што пароль заўсёды навідавоку і пры гэтым такі далёкі для чужога разумення», — расказвае Аляксандр. 

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Набор «ДЖНК»

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Гульня адсылае да «Дажынак». 

«З гэтага набору можна скласці нейкі свой персанальны помнік. Мне здаецца, што гэта вельмі класная гульня, бо яна расказвае пра наш кантэкст.

У Мінску ў мяне купілі гэты набор — на мерапрыемства замест манаполіі», — кажа Аляксандр.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Размалёўка «Ад світання да змяркання 12 разоў»

«Неяк затрымалі бацьку дзіцяці, якое намалявала сонца і неба. Малюнак вісеў у іх на балконе, закрываў расаду ад сонечных прамянёў. Міліцыя падумала, што гэта белы лісток, які павесілі на акно.

Я ўспомніў, што ёсць такі дзіцячы спосаб малявання, калі трэба прыкласці да акна якую-небудзь выяву, а на яе потым белы ліст. Яна прасвечваецца, і можна абводзіць малюнак.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Мне здалося, што гэты абсурд можна так паказаць. Правілы гульні даволі страшныя. Для таго, каб у яе гуляць, трэба стаяць з прыкладзеным лістком да акна.

У размалёўцы 12 лістоў, столькі ж колераў. У канцы павінен атрымацца малюнак таго дзіцяці», — тлумачыць Аляксандр.

Фота: aaadamov.com

Фота: aaadamov.com

Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Скакалка «Трэба трэніравацца»

«Гэта мыліцы, якія звязаны спецыяльнай ніткай, — кажа мастак. — З-за гэтага яны ператвараюцца ў скакалку. Каб з імі хадзіць, трэба пераскокваць нітку ўвесь час. Гэта як своеасаблівы антыстрэс. Кантэкст у тым, што, каб быць у бяспецы, табе трэба ўвесь час трэніравацца, праходзіць выпрабаванні.

Мыліцы рэгулююцца па вышыні, каб атрымаліся ўзроўні складанасці».

Гэты арт-аб'ект не прадаецца.

Чытайце таксама: 

Гісторыя віруснага здымка. Пагутарылі з мастаком, які прыкаваў сябе да банера на 3 Ліпеня

Выйшла настольная гульня «Тутэйшыя» са знакамітымі беларусамі

Беларуская рада культуры пачала кампанію па адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой. Першы — Шагал

label.reaction.like
33
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
6
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?