Расстраляны баец Чарнігаўскай ТРА Аляксандр Маціеўскі. Фота: СБУ.

Расстраляны баец Чарнігаўскай ТРА Аляксандр Маціеўскі. Фота: СБУ.

«Канчаткова пацвердзіць звесткі героя ўдалося пасля комплексу следчых дзеянняў, якія ўключалі размовы з роднымі і пабрацімамі загінулага, а таксама апрацоўку фота- і відэаматэрыялаў. Акрамя таго, СБУ атрымала заключэнне судовай партрэтнай экспертызы, якой пацверджана, што вайсковец на відэа — менавіта Аляксандр Маціеўскі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Аляксандр Маціеўскі быў прызваны на вайсковую службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.

Як удалося ўстанавіць СБУ, Маціеўскага расстралялі 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023-га.

ДАПОЎНЕНА. Уладзімір Зяленскі прысвоіў Аляксандру Маціеўскаму званне Героя Украіны

«За яго храбрасць, за яго ўпэўненасць — ва Украіне — і за яго «Слава Украіне!», — сказаў прэзідэнт у відэазвароце.

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
49
Абуральна
2