Па падліках Белстата, толькі за люты 2023 года алкагольныя напоі падаражэлі на 4,59%. У прыватнасці, цана настоек горкіх моцных вырасла на 9,53 працэнта, гарэлкі — на 7,35 працэнта, віна вінаграднага мацаванага — на 4 працэнты.

Чаму гэта адбылося, патлумачыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры «Беларусь24», піша «КП у Беларусі».

Аказалася, што гарэлка і іншы алкаголь падаражэлі не з-за росту сабекошту вытворчасці ці па рашэнні беларускіх уладаў. Па словах Багданава, справа ў дагаворах з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, якія падпісаў урад Беларусі. З-за гэтага ў Беларусі вымушаныя паднімаць акцызы на алкагольныя напоі да ўзроўню суседа.

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
12