На фота, зробленым на памежным пераходзе, бачна тэхніка вайсковай афарбоўкі, якая падвозіць супрацьтанкавыя «вожыкі», а таксама выстаўленыя на дарозе бетонныя блокі.

Памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю быў закрыты польскай дзяржавай 10 лютага 2023 года ў адказ на вынясенне 8-гадовага прысуду журналісту і польскаму актывісту ў Беларусі Андрэю Пачобуту.

Да закрыцця «Баброўнікі» былі адным з найбуйнейшых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага жыхарам Гродзенскай вобласці даводзіцца ездзіць у Польшчу праз Літву ці праз Брэст.

23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне захадаў бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Палякі пачалі ставіць умацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТА

Больш за палову палякаў хочуць закрыцця граніцы з Беларуссю

Як закрыццё «Баброўнікаў» і іншыя абмежаванні паўплывалі на дастаўку тавараў 

Клас
24
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
5