Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе МУС, «толькі за ўчарашні дзень супрацоўнікі ГУБАЗіКа адпрацавалі больш за 60 чалавек. 21 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і 5 — да крымінальнай.

Як піша МУС, «намаганні супрацоўнікаў ГУБАЗіКа накіраваны на выяўленне схаваных ячэек экстрэмістаў і іх памагатых, у тым ліку людзей, якія фінансуюць злачынную дзейнасць супраць Беларусі. Да супрацоўніцтва з тэрарыстамі, як правіла, гатовы звязаныя з наймітамі асобы і ўдзельнікі экстрэмісцкіх фармаванняў, напрыклад, плана «Перамога». Спыняецца дзейнасць актывістаў і ўнутры краіны, якія распальваюць варожасць у інтэрнэце».

Між тым, як заўсёды ў падобных выпадках, ёсць абгрунтаваныя сумневы ў тым, што лукашэнкаўскія сілавікі дзейнічаюць на падставе нейкай рэальнай інфармацыі, што тыя ці іншыя людзі маюць дачыненне да правядзення акцыі. Галоўная мэта — запалохванне, таму вялікая верагоднасць, што пад рэпрэсіі трапляюць і зусім выпадковыя людзі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка казаў пра «самыя высокія тэхналогіі» для атакі ў Мачулішчах. А што паказала БТ?

Ці затрымалі тых беларусаў, хто вывеў з ладу самалёт у Мачулішчах? Нікога не паказалі

Сілавікі трасуць лецішчы на станцыі Палонка 

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
24