На вачах у калег адбылося вынясенне прысуду кіраўнікам сельгаспрадпрыемства «Каплічы» Калінкавіцкага раёна. Дырэктара, заатэхніка і яшчэ шасцярых супрацоўнікаў прадпрыемства абвінавацілі ва ўтойванні фактаў падзяжу жывёлы і няправільным афармленні статыстычнай справаздачнасці. Па звестках следства, прыпіскі склалі больш за 450 галоў.

Суд прызначыў абвінавачаным 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Практыка выязных пасяджэнняў суда атрымала распаўсюджванне з 2021 года. Спачатку яна была апрабавана на адукацыйных установах. Суд на вачах у аднагодкаў падаваўся як «шокавы від прафілактыкі».

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16