У СБУ лічаць, што ў студзені-лютым 2022 года чыноўнікі не далі вайскоўцам арганізаваць абарону аэрадрома ў Гастомелі, дзе знаходзіўся самалёт АН-225 «Мрія». Праз дзеянні кіраўніцтва «Антонава», мяркуе следства, расійскія сілы змаглі часова захапіць аэрадром, навакольныя населеныя пункты і знішчыць «Мрію».

 

«Мы вядзём абʼектыўнае расследаванне гэтай справы. Тыя, хто фактычна дапамог ворагу знішчыць адзін з сімвалаў Украіны, павінны панесці заслужанае пакаранне. І СБУ зробіць для гэтага ўсё неабходнае. А новы самалёт наша дзяржава абавязкова пабудуе, таму што «Мрію», як і Украіну, немагчыма разбурыць», — сказаў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1