У Слуцку здаюць у арэнду былое бамбасховішча
Слуцкая ЖКГ выставіла для арэнды былое бамбасховішча, якое размешчана на тэрыторыі былога вайсковага шпіталя ў 12-м гарадку. Плошча памяшкання — 73,5 кв. м. Прытулак прапануюць выкарыстоўваць пад склад.
Фота: kurjer.info
Гэта бамбасховішча ў шпіталі некалі абсталявала ПМК-223. Там была сістэма вентыляцыі і ачысткі паветра. Збудаванне было разлічана больш чым на 200 чалавек, піша «Курʼер».
Абодва ўваходы ў сховішча адчыненыя, туды вядуць толькі сабачыя сляды. Фота: kurjer.info
Фота: kurjer.info
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ