Журналіст «Флагштока» патэлефанаваў ва ўпраўленне ДАІ Гомельскай вобласці па нумары дзяжурнага, каб даведацца, ці ёсць парушэнні беларускага заканадаўства з боку расійскага кіроўцы.

Гаспадар аўтамабіля — актывіст пракрамлёўскай арганізацыі НОД Равіль Гарыфулін

Гаспадар аўтамабіля — актывіст пракрамлёўскай арганізацыі НОД Равіль Гарыфулін

На пытанне, ці ёсць парушэнні ў перавозцы грузу легкавым аўтамабілем, інспектар адказаў: «Там габарыты ў яго, усё гэта ёсць, страхоўка нармальна. Не выходзяць [габарыты грузу за дазволеныя значэнні], мы ўжо правяралі гэты аўтамабіль… Па правілах Дзяржаўтаінспекцыі не парушае».

Пытанне аб законнасці ўстаноўкі няштатных фар і «мігалкі» інспектар ДАІ праігнараваў.

Таксама журналіст спытаў яго меркаванне пра ваенную агітацыю, размешчаную на аўтамабілі.

«У чалавека нейкая рэклама, мы з боку ДАІ нейкай агрэсіі не бачым», — адказаў суразмоўца выдання.

Чытайце таксама:

Расійскія ўльтраправыя возяць па Гомелі макет ракеты «На Вашынгтон» пад чырвоным сцягам

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
60