Фота: АР

Фота: АР

Іванец лічыць, што «безумоўна, адным з сур'ёзных момантаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца ўведзены ў мінулым годзе адзіны элемент школьнай формы». Паводле яго, сёння школьнікі «з задавальненнем выкарыстоўваюць яго і эмблемы школ».

Сёлета ўсе школы дапоўняць выбраны элемент формы другім элементам. «Гэта будзе прыводзіць да некаторай аднастайнасці і разумення — як у бацькоў, так і навучэнцаў — прыналежнасці да канкрэтнай установы агульнай адукацыі», — расказаў Андрэй Іванец.

Выбіраць другі элемент формы будуць самі школы. «Напрыклад, калі ў мінулым годзе школа выбрала камізэльку, то ў гэтым годзе можна будзе дапоўніць яе, напрыклад, штанамі, або белай сарочкай, або гальштукам. Тут мы не абмяжоўваем у выбары. Бацькі разам з настаўнікамі павінны правесці шырокае абмеркаванне», — растлумачыў міністр.

Колькі абавязковых элементаў школьнай формы ўвогуле збіраецца ўвесці Мінадукацыі, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Дзяржстандарт забараніў продаж школьнага адзення вядомай гандлёвай маркі

З наступнага года школьная форма стане абавязковай

У лідарах — чорны колер. Міністэрства адукацыі падвяло вынікі апытання пра школьную форму

Дызайнерка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі

Мінадукацыі расказала, што можна выбіраць у якасці распазнавальнага элемента школьнай формы

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7