«На законапраект быў налеплены лжывы ярлык «расійскага закона», а яго прыняцце ў першым чытанні было прадстаўленае ў вачах часткі грамадскасці як адыход ад еўрапейскага курсу», — адзначаецца ў заяве. Парламентарыі заявілі, што «машына хлусні» прадставіла дакумент у негатыўным святле, і гэта паўплывала на пэўную частку грамадскасці.

У Тбілісі да раніцы 9 сакавіка працягваліся пратэсты супраць закона аб «замежных агентах». Сілавікі выкарыстоўвалі для разгону слезацечны газ і вадамёты.

А раніцай спрэчны законапраект быў адкліканы з парламента Грузіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?