У Кіеве адбыліся 2 выбухі — у Сватошынскім ды Галасееўскім раёнах. Вядома як мінімум пра двух пацярпелых, медыкі аказваюць ім дапамогу на месцы. Праз абстрэл адбыліся экстранныя адключэнні святла.
«У сталіцы трывога лунала амаль 7 гадзін. За гэты час рашысты выпусцілі практычна ўсе віды свайго паветранага ўзбраення — ад боепрыпасаў Shahed да практычна ўсіх найменняў крылатых ракет», — напісаў Сяргей Папко, кіраўнік Кіеўскай гарадскай ваеннай адміністрацыі.
«Энергаатам» паведаміў, што Запароская АЭС цалкам абясточаная з-за начнога ракетнага ўдару.
1
3
0
1
1
24