Падчас сустрэчы з брытанскімі міністрам замежных спраў і міністрам па справах Еўропы. Скрыншот з відэа

Падчас сустрэчы з брытанскімі міністрам замежных спраў і міністрам па справах Еўропы. Скрыншот з відэа

Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці.

Ціханоўская заклікала абодвух міністраў звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Зараз многія з іх сутыкнуліся з праблемай афармлення неабходных дакументаў і варта было б паспрыяць, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы і дазволы на жыхарства ў Вялікабрытаніі, не вяртаючыся ў Беларусь. Таксама Ціханоўская прасіла, каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці.

Акрамя таго, падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалі падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў. 

Сёння Ціханоўская абмеркавала з лідарамі апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі падтрымку незалежных беларускіх прафсаюзаў.

Размова ішла таксама ішла пра сумесныя дзеянні для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам абедзвюх палат брытанскага парламента.

Тут гаварылі сярод іншага пра апошнія палітычныя прысуды ў Беларусі і дыверсію на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам 26 лютага.

Урэшце Ціханоўская выступіла на слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах і абароне Палаты лордаў.

Падчас выступу беларуская дэмакратычная лідарка заклікала брытанскіх палітыкаў выпрацаваць дакладную і скаардынаваную стратэгію па Беларусі, распачаць міжнароднае судаводства супраць беларускага рэжыму за саўдзел у вайне і за злачынствы супраць чалавечнасці, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, СМІ і праваабарончыя арганізацыі, а таксама партызан і добраахвотнікаў ва Украіне.

На 9 сакавіка прызначаныя слуханні па сітуацыі ў Беларусі ў брытанскай Палаце лордаў.

Чытайце таксама:

Джонсан — Ціханоўскай: Мы захапляемся адвагай беларускіх ваяроў

Клас
34
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1