Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

На плошчы перад будынкам парламента сабралася больш за 10000 чалавек.

Паліцыя перакрыла ўваходы ў будынак, а пасля ў МУС Грузіі заявілі, што акцыя набыла гвалтоўны характар і ўжылі ў дачыненні да пратэстоўцаў слезацечны газ і вадамёты. Пратэстоўцы таксама кідаюць «кактэйлі Молатава».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі падтрымала пратэстоўцаў і паабяцала накласці на закон вета, калі дакумент будзе прыняты ў парламенце.

«Я звяртаюся да тых, хто сёння ўвечары стаіць на Руставэлі, я побач з вамі, таму што вы прадстаўляеце свабодную Грузію. Ніхто не мае права забіраць у вас вашу будучыню. Ніхто не мае права ставіць пасткі», — сказала ў сваім звароце Зурабішвілі.

Дзеянні грузінскага ўрада выклікаюць крытыку і за межамі краіны. Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што не выключае магчымасці ўвядзення санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў уладаў Грузіі праз сітуацыю вакол закона аб «замежных агентах».

«У нас ёсць шэраг інструментаў, якія дазваляюць прыцягнуць да адказнасці любога ў любой краіне за ўмяшанне ў рэалізацыю таго, што з'яўляецца універсальным правам чалавека», — адзначыў прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс.

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0