Мацей Вонсік. Фота: Polsat News
Паводле чыноўніка, урад у Варшаве і так «дзейнічае даволі жорстка ў дачыненні да Беларусі», але ў выпадку чаго не завагаецца задзейнічаць і іншыя, больш сур'ёзныя інструменты.
«Цяпер ідзе праца над уключэннем у санкцыйныя спісы некалькіх соцень чалавек, якія належаць да сістэмы «правасуддзя» — судоў, якія вынеслі прысуды, падобныя да прысудаў Андрэю Пачобуту», — сказаў ён.
Калі сітуацыя ў Беларусі будзе далей абвастрацца, то не выключана нават, што Польшча «закрые акно Беларусі». І бокам, якім прайграе, будуць не палякі:
«Для нас гэта маленькая фортка, у той час як для іх Польшча — акно ў свет».
Але пры гэтым польскі віцэ-міністр падкрэсліў, што, насамрэч, усё ў руках Мінска:
«Можна пайсці і іншым шляхам, калі Мінск дакажа, што яму гэта не ўсё адно», — сказаў ён.