Паводле слоў топ-менеджара, у кампаніі збіраюцца актыўна развіваць кірунак рознічнага гандлю. Пры гэтым гандлёвыя кропкі будуць стварацца не толькі на АЗС, але і незалежна ад іх па ўсёй краіне.

Каморнікаў сказаў, што ў хуткім часе ў кожным абласным цэнтры кампанія адкрые па адной краме ў фармаце «каля дома» ў жылых мікрараёнах. Першая такая крама, якая называецца «Цікавы», ужо запрацавала ў Гродне.

У планах кампаніі значыцца таксама пашырэнне гандлю і ў рамках сеткі АЗС. Пры гэтым не абмяжуюцца пашырэннямі гандлёвых залаў за кошт перапланіроўкі і ўсталявання сучаснага гандлёвага абсталявання: побач з дзеючымі запраўкамі часовых гандлёвых павільёнаў. Толькі ў 2023 годзе іх павінна з'явіцца ад 7 да 10.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0