Расійскае камандаванне свядома пасылае салдат на смерць пад Мар'інкай, каб выявіць агнявыя пазіцыі УСУ
Па звестках The New York Times, штурм украінскіх пазіцый адбываецца хвалямі. Задача атрадаў, якія адпраўляюць у першую хвалю, — раскрыць агнявыя пазіцыі ўкраінскай арміі. Пасля гэтага па гэтых пазіцыях праводзіцца артылерыйскі або мінамётны абстрэл.
Большасць удзельнікаў такіх перадавых атрадаў гіне, піша выданне. Украінскія вайскоўцы, якія абараняюць Мар'інку, называюць перадавыя атрады расіян «мясам».
NY Times адзначае, што падобную тактыку пры штурме Бахмута выкарыстоўвае ПВК «Вагнер». Пры гэтым пад Мар'інкай баі вядуць не найміты, а рэгулярныя часці расійскай арміі, у тым ліку тыя, што складаюцца з мабілізаваных.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ