Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.
З аўторка цэны за літр аўтамабільнага паліва будуць такімі:
- АІ-92 — 2,35 рубля;
- АІ-95 — 2,45 рубля;
- АІ-98 — 2,67 рубля;
- дызельнае паліва — 2,45 рубля.
Чаму цэны на паліва памяняліся, прытым у бок змяншэння, пакуль не тлумачылася.





