Фотa: twitter.com/isna_farsi. Здымак ілюстрацыйны

Фотa: twitter.com/isna_farsi. Здымак ілюстрацыйны

Па звестках заходніх разведслужб, Іран накіраваў у Расію сотні сваіх беспілотнікаў, якія выкарыстоўваюцца для нападаў на ўкраінскіх аб'ектах. Тэгеран і Масква гэта адмаўляюць.

Мяркуючы па частаце кантактаў паміж Расіяй і Іранам на розных узроўнях, адносіны дзвюх краін выходзяць за межы ваеннага супрацоўніцтва. Сёння Уладзімір Пуцін пагаварыў па тэлефоне з іранскім калегам. На мінулым тыдні Тэгеран наведаў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер.

У найбліжэйшы час у Іран адправіцца кіраўнік ЦБ Эльвіра Набіуліна, адзначае выданне. Па словах крыніцы, яна будзе абмяркоўваць інтэграцыю плацежных сістэм Расіі і Ірана.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7