facebook.com/GeneralStaff.ua

facebook.com/GeneralStaff.ua

Аналітыкі інстытута лічаць, што ўкраінскія сілы, магчыма, адыходзяць са сваіх пазіцый на ўсходнім беразе ракі Бахмутка, улічваючы нядаўнія геалакацыйныя кадры разбурэння чыгуначнага моста праз раку на паўночным усходзе Бахмута.

У ISW адзначылі, што відэазапісы паказалі, што сілы ПВК «Вагнер» працягвалі прасоўвацца ў паўночна-ўсходняй частцы Бахмута і 5 сакавіка рушылі наперад у раёне чыгуначнай станцыі Ступкі.

«Украінскі вайсковец паведаміў, што па стане на 4 сакавіка расійскія войскі яшчэ не перасеклі раку Бахмутку ў цэнтральнай частцы Бахмута, а расійскія блогеры сцвярджалі, што «Вагнер» адціснуў украінскія пазіцыі да цэнтральнай часткі Бахмута. Пакуль незразумела, ці плануюць украінскія войскі ўтрымліваць пазіцыі на заходнім беразе ракі Бахмутка», — гаворыцца ў справаздачы інстытута.

ISW перакананы, што ўкраінская абарона Бахмута застаецца стратэгічна абгрунтаванай, бо яна «працягвае паглынаць расійскую жывую сілу і тэхніку, тады як украінскія войскі не нясуць празмерных страт».

Гарадскія баі ў Бахмуце, па меркаванні аналітыкаў, могуць яшчэ больш знясіліць і без таго знясіленыя расійскія змешаныя сілы, як гэта адбылося пасля адыходу ўкраінскіх войскаў з лініі Севераданецк-Лісічанск, што фактычна паклала канец расійскім наступальным аперацыям у Луганскай і Данецкай абласцях летам 2022 года».

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1