Галоўнае ўпраўленне разведкі адрэагавала і патлумачыла ў каментары «Украінскай праўдзе», што структура можа прыцягваць да выканання задач людзей розных прафесій.
Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен
«Задачы Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны выконваюць многія публічныя і непублічныя людзі, якія не афішуюць сваю дзейнасць.
Вайсковая разведка — асабліва ў краіне, якая ваюе, — гэта спецыфічная структура, якая выконвае часам вельмі спецыфічныя задачы. Па зразумелых прычынах разведка не можа раскрываць усе метады сваёй дзейнасці на шырокую публіку.
З прычыны асаблівасцяў пэўных задач для іх выканання структура можа прыцягваць вельмі розных людзей розных прафесій, статусу, з асаблівымі навыкамі. На шчасце, вельмі розныя прадстаўнікі нашага грамадства гатовыя дапамагаць Украіне.
У той жа час няправільна публікаваць усе інструменты дасягнення пастаўленых задач, прынамсі, да перамогі», — пракаментавалі ў ГУР.
Чытайце таксама: Ордэн ад ГУР атрымала кіеўская блогерка з рэпутацыяй эскортніцы





