Фота: Ганна Штурман / FIDE
20-гадовая шахматыстка перайшла ў Федэрацыю шахмат Расіі восенню 2021 года, цяпер жа знаходзіцца ў працэсе афармлення расійскага грамадзянства, піша тэлеграм-канал @smartpressport.
«Я буду вельмі рада выступаць за зборную Расіі, гэта адна з наймацнейшых каманд свету, у якую вельмі няпроста трапіць», — заявіла Бадзелька.
Вольга Бадзелька — неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. У складзе зборнай Беларусі выступала на дзвюх шахматных алімпіядах.
20-гадовая Вольга Бадзелька нарадзілася ў Магілёве. Званне гросмайстра атрымала ў 17 гадоў. Апошнія два гады яе рэйтынг вагаецца між 2400 і 2450.





