Фота: The Associated Press

Фота: The Associated Press

Па інфармацыі часопіса, Кітаю вельмі не спадабаўся той факт, што пра яго планы ваеннай дапамогі Крамлю даведаліся і далі агалоску на Захадзе, што ставіць пад удар ролю краіны ў якасці «нейтральнага пасрэдніка».

«Кітай хацеў, каб любая інфармацыя пра яго планы ваеннай падтрымкі Расіі заставалася ў таямніцы, бо гэта можа падарваць яго статус нейтральнага пасрэдніка і яшчэ больш адверне ад яго краіны Захаду, што ўжо вылілася ў непрыняцце кітайскага мірнага плана па Украіне», — падзяліўся з часопісам The Economist неназваны еўрапейскі чыноўнік.

З іншага боку, як адзначае часопіс, Кітай не хоча проста так назіраць за тым, як Расію «прыніжаюць на полі бою пры дапамозе заходняй зброі», бо ўзбраенне ў дзвюх краін вельмі падобнае і гэта таксама ганьбіць кітайцаў.

Плюс да ўсяго, у Расіі не засталося нікога іншага, акрамя Кітая, хто зможа ёй дапамагчы кампенсаваць «катастрафічны недахоп боепрыпасаў», што ў выпадку паспяховых контрнаступленняў Украіны яшчэ больш схіліць Кітай да ваеннай падтрымкі Расіі.

«У Расіі заканчваецца адзін з самых смяротных інструментаў гэтай вайны — артылерыйскія снарады. Яна ўжо аблазіла ўвесь свет у пошуках старых савецкіх запасаў і ў яе засталося вельмі няшмат сяброў, да каго яшчэ можна звярнуцца: у Беларусі склады ўжо ачышчаныя, у Ірана снарадаў мала, а Паўночная Карэя падзялілася толькі часткай, бо сама баіцца спусташаць свой арсенал. Толькі Кітай можа дапамагчы па-сапраўднаму», — адзначае The Economist.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы лютага стала вядома пра перамовы Кітая з Расіяй наконт паставак 100 баявых беспілотнікаў. Падобныя звесткі пра планы ваеннай падтрымкі Крамля сталі з'яўляцца ўсё часцей, што павялічвае рызыку негатыўнай рэакцыі з боку краін Захаду.

Сам Кітай пры гэтым неаднаразова заяўляў, што не збіраецца аказваць ваенную дапамогу Расіі. 

Чытайце яшчэ:

У ЗША пракаментавалі візіт Лукашэнкі ў Кітай

Кітай вырашыў вярнуцца да называння Уладзівастока Хайшэнваем

Пакуль Расія захоплівае землі, гандаль паміж Кітаем і ЗША б'е ўсе рэкорды

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
16