Фота: Yulius Gustav Ndolu Widyasputra, pixabay

Фота: Yulius Gustav Ndolu Widyasputra, pixabay

У Аўстраліі дзяўчына паспрабавала збіць свайго хлопца на машыне з-за таго, што ён даеў яе бульбу фры. Пра гэта 27 лютага напісала газета Daily Mail са спасылкай на рэпартаж 9News.

Шарлота Харысан і Мэцью Фін спакойна ехалі ў машыне. Дзяўчына ела курыцу і бульбу фры, хлопец убачыў ва ўпакоўцы некалькі апошніх бульбін і з'еў іх, бо вырашыў, што іх пакінулі яму.

Гэта вывела дзяўчыну з сябе і выклікала сур'ёзны скандал, што вылілася ў спробу збіцця хлопца.

«Яна на яго накрычала і запатрабавала выйсці з машыны. Пасля таго, як Мэцью выйшаў, Шарлота стала хутка ехаць прама на яго. Аднак ён адскочыў у бок, а дзяўчына вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў слуп, закрануўшы іншы аўтамабіль», — піша Daily Mail.

У гэты момант жыццям Мэцью і Шарлоты нішто не пагражае, але дзяўчына пасля інцыдэнту была ўзятая пад варту. Ёй ставіцца ў віну «пагроза жыццю з абцяжарвальнымі абставінамі ў выглядзе безразважнага або небяспечнага кіравання».

На судзе адвакат дзяўчыны прадставіў іншую версію сітуацыі, у якой Мэцью сам напаў на Шарлоту «з мэтай выйсці з машыны», а затым яна «выпадкова націснула на газ, спяшаючыся ў паліцыю паведаміць аб нападзе на яе».

«Мэцью было кепска, таму Шарлота везла яго ў бальніцу. Па дарозе ён напаў на яе, патрабуючы спыніць машыну, каб самому выйсці. Потым яна выпадкова націснула газ і паехала ў яго бок, жадаючы развярнуцца і дабрацца да паліцэйскага ўчастку, але ўрэзалася ў слуп і зачапіла іншую машыну».

«Зразумела, што шмат каму здасца, быццам мая падабаронная спрабавала збіць хлопца, аднак яна не збіралася прычыняць яму шкоду», — заявіў адвакат Шарлоты падчас суда.

Таксама ён дадаў, што Мэцью, па словах Шарлоты, мае праблемы з наркотыкамі, а таксама раней збіваў яе і сядзеў у турме.

Хлопец жа ў адказ на судзе сказаў, што дарма забраў апошнюю бульбіну ў дзяўчыны.

Чытаць яшчэ:

«Нанесла мне эмацыйную траўму і выклікала дэпрэсію». Мужчына падаў у суд на сяброўку з-за адмовы стаць яго дзяўчынай

З'явілася магчымасць прыбіраць сваіх былых з сумесных фатаграфій

Іспанец праз суд дамогся права хадзіць голым па вуліцы

Клас
6
Панылы сорам
45
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5