Тры сямейныя пары, якія пабраліся шлюбам у адміністрацыі п. Северны Белгародскага раёна. Усе хлопцы — з г. Чалябінск. Фота: старонка аддзела ЗАГС адміністрацыі Белгародскага раёна ва «УКантакце»

Тры сямейныя пары, якія пабраліся шлюбам у адміністрацыі п. Северны Белгародскага раёна. Усе хлопцы — з г. Чалябінск. Фота: старонка аддзела ЗАГС адміністрацыі Белгародскага раёна ва «УКантакце»

21 кастрычніка 2022 года мабілізаваным пры прад'яўленні павесткі дазволілі браць шлюб у дзень падачы заявы, без месячнага тэрміну чакання. Афіцыйная рэгістрацыя адносін дазваляла жонцы запытваць інфармацыю аб сваім мужу, а таксама разлічваць на кампенсацыі ў выпадку яго гібелі на фронце. Шлюбы рэгістраваліся як па месцы жыхарства мабілізаваных, так і па месцы службы.

І тады ж «Медыязона» прапанавала свой метад ацэнкі маштабаў мабілізацыі: па колькасці ўзятых у паскораным парадку шлюбаў. Першы аналіз быў праведзены ў кастрычніку 2022 года, другі, удакладнены, — у лютым 2023-га.

Даныя былі атрыманы ці непасрэдна з ЗАГСаў ці шляхам параўнання з лічбамі шлюбаў за папярэдні год. Затым былі ўзяты звесткі з мікраперапісу 2015 года аб колькасці расіян, якія жывуць не ў афіцыйным шлюбе. Каб атрымаць долю мабілізаваных, колькасць тэрміновых шлюбаў была падзелена на колькасць сужыцеляў. Затым яна была памножана на агульную колькасць мужчын мабілізацыйнага ўзросту. Так было зроблена для кожнага рэгіёна.

Журналісты адзначаюць, што пік такіх шлюбаў прыйшоўся на кастрычнік. У наступныя месяцы назіраўся спад.

Яны атрымалі звесткі з 50 рэгіёнаў, на якія прыпадае толькі 56 % мужчын мабілізацыйнага ўзросту. Даныя дазволілі вывесці долю мужчын-сужыцелей, якія ажаніліся ў верасні-кастрычніку, у 1,42%. У пераліку на ўсё мужчынскае насельніцтва гэтых рэгіёнаў мабілізацыйнага ўзросту (18—49 гадоў) журналісты атрымалі паказчык 239 тысяч чалавек.

Да гэтых звестак журналісты дадалі колькасць шлюбаў, якая пераўзыходзіць паказчыкі папярэдняга года. Гэта было зроблена па 35 рэгіёнах, якія не прадставілі звестак.

Такім чынам яны атрымалі колькасць мабілізаваных за верасень-кастрычнік 2022 года — гэта амаль 528 тысяч чалавек (527 703), што складае 1,79 % усіх мужчын мабілізацыйнага ўзросту.

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
15
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
3