Фота: МУС

Фота: МУС

«Нельга быць дзяржслужачым, працаваць у сілавой структуры і здрадзіць Радзіме. Вядома, такія людзі заслугоўваюць самага жорсткага пакарання. Таму я скажу за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў — мы цалкам падтрымліваем гэты закон.

Калі яны здрадзілі, то гэта здраднікі, і са здраднікамі проста па-іншаму нельга. Мы ведаем, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны рабілі са здраднікамі».

Кубракоў сказаў, што для яго, як для супрацоўніка органаў унутраных спраў, як «проста для мужчыны, для чалавека», самае страшнае — гэта здрада.

«Здраднікаў не цярпелі ніколі. 2020 паказаў, хто ёсць хто. На жаль, знайшліся і ў органах унутраных спраў людзі, якія не вытрымалі гэтай нагрузкі, пагроз і сапраўды здрадзілі інтарэсам службы. Але такіх адзінкі. Да іх адразу ж былі прыняты меры, і мы звярталіся да кіраўніка дзяржавы, каб пазбавіць гэтых людзей звання».

Кубракоў сказаў, што большасць з тых, хто падтрымаў пратэсты, «проста баязліва збегла — зʼехала з краіны».

Таксама Кубракоў распавёў, што яго сын — аператыўнік у Цэнтральным РУУС Мінска.

«Вы ведаеце, калі я з ім размаўляю, я рады, што гэта мой сын. Зразумела, што ён сын міністра, але ён ніколі гэтым не прыкрываецца. Гэта я ведаю дакладна і вельмі строга гэта адсочваю. Заўсёды ўдакладняю: ён сын міністра, але не сынок міністра. Я вельмі ганаруся, што ён пайшоў па маіх слядах. Яму прапаноўвалі пайсці і ва УУС, у іншыя падраздзяленні, але ён хоча працаваць «на зямлі», і мне гэта падабаецца», — сказаў Кубракоў.

Клас
7
Панылы сорам
33
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
35