Як паведамляе NYT, кадры, знятыя ўкраінскімі вайсковымі беспілотнікамі, сведчаць, што на палях вакол Вуглядара стаяць падарваныя на мінах, падбітыя артылерыяй або знішчаныя супрацьтанкавымі ракетамі корпусы расійскай бранятэхнікі.

«У працяглым баі абодва бакі адправілі ў бой танкі, якія з грукатам пераадольвалі грунтавыя дарогі і манеўравалі вакол лесапалос. Расіяне наступалі калонамі, а ўкраінцы манеўравалі ў абароне, вялі агонь здалёк або з хованак, калі расійскія калоны траплялі ў поле іх прыцэлу.

Калі ўсё скончылася, аказалася, што Расія не толькі не змагла захапіць Вуглядар, але і дапусціла тую ж памылку, якая каштавала Маскве сотні танкаў у пачатку вайны, калі калоны, якія наступалі, траплялі ў засады».

У бітве пад Вуглядарам, як адзначаюць украінскія вайскоўцы, Расія страціла, прынамсі, 130 танкаў і бронетранспарцёраў.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Пад Бахмутам ідуць цяжкія баі, Расія рыхтуецца да новага наступу на Вуглядар

Расійскі камандзір заклікаў «знесці перад сабой усё», каб узяць «недагорад Вуглядар»

Клас
132
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1