Раней мы паведамлялі, што ў 2022 годзе фінская кампанія Olvi PLC, якой належыць знакамітае «Лідскае піва», вырашыла сысці з Беларусі.

Фіны заяўлялі пра рашэнне спыніць інвестыцыі ў Расію і Беларусь. 

Чытайце таксама: Легенда сыходзіць: фінскія заснавальнікі вырашылі прадаць «Лідскае піва» і шукаюць пакупнікоў

У «Лідскім піве» ў Беларусі працуе каля 800 чалавек, якія генеравалі 24% аперацыйнага прыбытку ўсяго Olvi PLC. 

Фінскі капітал увайшоў у Беларусь у 2008 годзе, а сысці вырашыў пасля саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

«Да нядаўняга часу «Лідскае піва» было адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Гродзенскай вобласці. Але зараз наперадзе праблемы — хмель у Беларусі цяпер не вырошчваюць, яго імпартуюць. Я сумняваюся, што ў Беларусі нехта ўсур'ёз зацікавіцца яго набыццём, хіба нехта з рускіх», — каментаваў тады сітуацыю адзін з удзельнікаў рынку. 

Праз паўгода, у канцы 2022-га, кампанія заявіла, што не можа прадаць актыў праз змены ў заканадаўстве (Лукашэнка забараніў замежнікам прадаваць кампаніі ў Беларусі). 

«Усё адно пэўныя рухі ў кірунку продажу рабіліся, нягледзячы на забарону», — кажуць нам абазнаныя ўдзельнікі рынку.

Імаверна, вынікам гэтага стаў драконаўскі штраф, накладзены на кампанію Дзяржкантролем. 

Чытайце таксама: Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»

«Як я разумею і як усе мы разумеем, гэта свайго роду сігнал «не рыпацца», бо не толькі не прадасі, але яшчэ і атрымаеш у плечы невыносны штраф. Гэта не задача знішчыць бізнэс — хай працуюць, задача паказаць астатнім кампаніям з замежным капіталам, што бегчы не дадуць.

У гэтым, дарэчы, адрозненне стаўлення Лукашэнкі ад стаўлення Пуціна, які гоніць з Расіі заходнія кампаніі. А тут, наадварот, спрабуюць утрымаць іх. Як умеюць — сілай. У прынцыпе, калі ёсць прэтэнзіі на такую суму, а менеджмент — на свабодзе, гэта вельмі незвычайная для Беларусі сітуацыя», — падзяліўся развагамі з «Нашай Нівай» адзін з менеджараў буйнога замежнага бізнэсу з офісам у Мінску. 

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
62