Нафтаправод «Дружба» ў Польшчы. Фота: Sven Kaestner, File / AP 

Нафтаправод «Дружба» ў Польшчы. Фота: Sven Kaestner, File / AP 

Сярэдняя цана нафты за два месяцы 2023 года склала 49,52 даляра за бараль, што на 44,3% менш, чым летась яшчэ ў даваенныя месяцы.

У лютым сярэдні кошт бараля Urals знізіўся ў 1,86 раза ў параўнанні з лютым мінулага года і склаў 49,56 даляра за бараль.

Нафтагазавыя даходы Расіі ў студзені ўпалі амаль на 40% у параўнанні з даваенным часам. 

Са снежня ЕС і краіны G7 увялі столь цэн для расійскай нафты. 

«Мы чакаем, што зніжэнне даходаў [Расіі] ад нафты і газу будзе больш рэзкім у найбліжэйшыя месяцы. І яшчэ больш рэзкім у сярэднетэрміновай перспектыве з-за адсутнасці доступу да тэхналогій і інвестыцый», — сказаў выканаўчы дырэктар МЭА Біроль.

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0