Злачынцы рэгіструюцца ў сацыяльных сетках, ствараюць фальшывыя кветкавыя крамы, завабліваюць кліентаў нізкімі цэнамі і акцыямі з велізарнымі зніжкамі. Пасля атрымання грошай у якасці перадаплаты ашуканцы перастаюць выходзіць на сувязь.
За апошнія некалькі тыдняў ахвярамі такога махлярства сталі больш за 20 жыхароў Віцебскай вобласці, піша УУС Віцебскага аблвыканкама.





