Скрын: sports.ru

Скрын: sports.ru

Дзюба кажа, што не хоча жыць за мяжою. «Нават калі б мяне паклікалі (а мяне не паклічуць), я б не паехаў. З-за сітуацыі, з-за радыкальнага стаўлення да нас. Лічу, гэта непрыгожа. Знялі ўсе свае маскі і паказалі ўсе свае адносіны да нас. Калі вы да нас так ставіцеся, то нам вы тым больш не патрэбныя. Наогул іх цярпець не магу», — сказаў ён.

Ён кажа, што верыць у сваю краіну.

«Я патрыёт сваёй краіны, я люблю сваю краіну. Гісторыя ўсё рассудзіць глабальна ў далейшым. Цяпер я цалкам за прэзідэнта, за Пуціна і гэтага не хаваю. Я за сваю краіну. І веру, што ўсё будзе добра. Я такі, хоць забіце, да канца буду за сваю краіну. Гісторыя рассудзіць, хто мае рацыю, хто не мае рацыі, а я да канца буду верыць: мы за правую справу».

Дзюба прыводзіць прыклад таго, што робіць яго шчаслівым у Расіі.

«Глабальна я варʼяцкі шчаслівы, што ў маёй краіне ёсць мужчына і жанчына, тата і мама.

Няма вось гэтага ўсяго незразумелага: «рабіце аборты», гендарнай прыналежнасці. Столькі міфічных стварэнняў зʼяўляецца, небінарных асоб, яшчэ нешта. Я прачытаў інтэрвʼю актрысы: «Для небінарнай асобы я добра сыграла жанчыну». Божа, ты сыграла жанчыну! Вядома, добра сыграла! Не мужыка ж сыграла!

Ганаруся, што мы гэтага не дазваляем, што ў нас ёсць гэта і заўсёды будзе — у нашай краіне мужчына з жанчынай. Бацькі — тата і мама. Каштоўнасці — сямʼя і любоў да дзяцей. Не хачу паглыбляцца, але што масава адбываецца ў свеце, мне не падабаецца», — сказаў ён.

Клас
10
Панылы сорам
114
Ха-ха
45
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
14