«Спыненая спроба правядзення масавай акцыі з удзелам непаўналетніх. Затрыманыя 200 чалавек», — паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.

Сёння ў Гомелі па закліках, апублікаваных у сацыяльных сетках і месенджарах, ля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Сакрэт» сабраліся фанаты падлеткавай субкультуры «ПВК Родан».

Сілавікі тусоўцы сабрацца не далі. «Без фізічнай сілы ў органы ўнутраных спраў даставілі 200 чалавек, 183 з якіх — непаўналетнія, — піша канал міліцыі. — Падлеткі да 16-ці гадоў атрымаюць папярэджанні з пастаноўкай на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Тым, хто старэйшы за 16 гадоў, дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Вызначаюцца асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай масавай акцыі. Разглядаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Гомелі жорстка затрымліваюць непаўналетніх з «ПВК Родан»

«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы

У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Родан»

Клас
16
Панылы сорам
25
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
22