Рэч у тым, што штогод у канцы зімы спецыялісты «Мінскіх цеплавых сетак» вядуць спецыяльную аэраздымку, каб выявіць цеплавыя анамаліі ў сетках: уцечкі, затапленні, няспраўнасці і гэтак далей.

Канкрэтныя даты сёлетняга аблёту горада пакуль невядомыя, бо яны вызначаюцца спецыялістамі выратавальнага ведамства на падставе метэаданых. 

Як тлумачаць у РУП «Мінскэнерга», аэраздымка будзе весціся з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў. Пасля завяршэння серыі аблётаў спецыялісты на падставе сабраных звестак распрацоўваюць план па рамонце цеплатрас і падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона. Таму ў «Мінскэнерга» просяць мінчукоў паставіцца да гэтых мерапрыемстваў з разуменнем і не панікаваць.

Палёты будуць весціся толькі вечарам і ноччу, і гэта таксама не проста так. «Звязана гэта з тым, што вялікая колькасць трубаправодаў праходзіць праз ажыўленыя гарадскія аўтамагістралі, падчас руху аўтатранспарту па якіх выявіць іх цеплавыя анамаліі няма магчымасці», — растлумачылі на прадпрыемстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?