Нованароджанае дзіцяня важыць усяго 135 грамаў, а дарослыя асобіны могуць дасягаць нават сямі кілаграмаў. Гэтая жывёліна вонкава вельмі падобная на яловую шышку.

Два пангаліны-бацькі з кітайскімі імёнамі Рун Хоу Танг і Гуа Баа прыбылі ў Чэхію з Тайваня ў красавіку мінулага года. Утрымліваць гэтых жывёл у няволі вельмі складана, таму краіны, у заапарках якіх яны ёсць, можна літаральна пералічыць па пальцах. Нараджэнне дзіцяняці ў пангаліна — толькі паўсправы, бо яго яшчэ трэба выгадаваць. Але ў гэтай самкі ўжо быў падобны вопыт яшчэ на Тайвані, таму супрацоўнікі заапарка глядзяць у будучыню з аптымізмам.

Увогуле існуе восем відаў пангалінаў. Адныя з іх жывуць у Азіі, іншыя — у Афрыцы. Жывёлы сілкуюцца мурашкамі і тэрмітамі, адгэтуль і іх мянушка — «лускаваты мурашкаед».

Пангаліны знаходзяцца пад вялікай пагрозай з-за вынішчэння іх людзьмі. Паводле даследаванняў, у лясах Цэнтральнай Афрыкі штогод іх гіне да 2,7 мільёна асобін. Браканьеры палююць на гэтых жывёлін дзеля мяса, якое выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0